Служат в МЧС брат и сестра

Молодежный курьер

Прафесію выратавальніка выбіраюць маладыя людзі не ў пошуках славы, падзякі, грошай, а па закліку душы.

Сярод такіх апантаных, нераўнадушных – супрацоўнікі РАНС Сяргей і Алена Карсаковы, родныя брат і сястра.

Алена паступіла вучыцца пасля школы ў Камандна-інжынерны інстытут у Мінску па спецыяльнасці “інжынер па папярэджанню і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”. Апынулася ў родным горадзе па размеркаванню.

Сергей заўсёды марыў быць ваенным, тым больш што людзей у форме бачыў на вуліцах горада пастаянна. У райаддзел прыйшоў у 2008 годзе, пасля арміі. Можна сказаць, нейкі ўплыў аказала і сястра, якая ў той час вучылася ў ВНУ МНС. Адразу ж быў накіраваны на стажыроўку ў Заслаўе ў абласны вучэбны цэнтр. Там працаваў паўгода, а потым перавялі ў Валожын. Зараз, як кажуць, знаходзіцца на перадавой: старшы пажарны I змены ў падраздзяленні.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий