Візіт высокага госця

Общество

Падчас нядаўняга візіту ў наш раён, які адбыўся ў рамках праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні”, Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, наведаў дзве сям’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды.

Прадстаўніка адной з самых буйных сусветных арганізацый прынялі Аксана і Дзмітрый Чэрнікі, што маюць сына і дачку, Марына і Аляксей Нахаі – шматдзетныя бацькі (у сям’і тры сыны).

Сем’і Нахай і Чэрнік – члены Валожынскай арганізацыі Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам. Ягор Чэрнік нарадзіўся ў 2004 годзе, Дзмітрый Нахай – у 2008-м. У абаіх хлопчыкаў у анамнезе – захворванні рознай ступені цяжкасці.

Старшыня мясцовай арганізацыі Ларыса Уладзіміраўна Шчарбачэвіч прадаставіла высокаму госцю поўную інфармацыю аб раённай структуры. С. Самарасінха сам выбраў тых, каму, на яго думку, падтрымка і дапамога з боку ПРААН патрэбна ў першую чаргу. Падчас візітаў абмяркоўвалася работа, што праводзіцца ў раёне дзеля паляпшэння якасці жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Некаторыя пажаданні абавязкова будуць улічаны пры рэалізацыі сумесных з ПРААН праектаў. Сваю спагаду і падтрымку высокі госць выказаў не толькі на словах. Хворыя хлопчыкі і іх родныя атрымалі падарункі. Госць таксама не застаўся без сюрпрызу. Ім сталі рэчы, якія сваімі рукамі зрабілі сем’і і выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий