Свята ў чэхаўшчынскай школе

Молодежный курьер

Дзень ведаў – гэта першыя званкі і хваляванні, мора кветак і белых бантаў. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіў школьны парог.

У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» 1 верасня дзяржаўную ўстанову адукацыі «Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат» наведала шмат гасцей. Усе, хто выступаў на лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, жадалі педагогам, дзецям, іх бацькам поспехаў у новым навучальным годзе.

Пасля завяршэння ўрачыстай часткі работнікі МНС правялі з вучнямі ўрокі бяспекі, на якіх у чарговы раз нагадалі аб правілах, што ратуюць жыццё. Але на гэтым свята не скончылася: ратавальнікі запрасілі ўсіх на вуліцу. Там чакала дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, розныя конкурсы, якія падрыхтавалі актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных “Ліквідацыя”.

Іншыя навучальныя ўстановы таксама не засталіся без увагі. У кожную школу раёна наведаліся работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Алеся РАДВІЛОВІЧ



Добавить комментарий