
7 верасня ў Вішнеўскім касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі была асвечана копія абраза Маці Божай з Гетжвальда.
Гетжвальд – невялікі польскі гарадок. Тут на месцы аб’яўлення Дзевы Марыі пабудаваны касцёл і знаходзіцца цудатворны абраз. Яго копію сёлета выканаў мастак Алесь Пушкін, які займаецца рэстаўрацыйнымі работамі ў Вішнеўскім касцёле. Праз некалькі дзён майстар павязе свой твор у суседнюю краіну, дзе яго ўжо чакаюць і рыхтуюцца да ўрачыстай сустрэчы.
Культурная скарбонка вёскі Вішнева ўзбагацілася яшчэ адным фактам. Пра нашу прыгожую мясцовасць, пра велічны касцёл і таленавітых людзей будзе напамінаць абраз у далёкім і пакуль што невядомым Гетжвальдзе.
Прыемна, што з Беларусі экспартуюцца не толькі сыравіна і тавары паўсядзённага попыту, але і каштоўнасці духоўнага плана.
Алена ЗБІРЭНКА
Алесь ПУШКІН і пробашч Вішнеўскага касцёла айцец Юзаф трымаюць копію абраза Маці Божай Гетжвальдскай.