Бяспека перавозак і дарожнага руху

17 жніўня ў г. Мінску на скрыжаванні вул. Мірашнічэнка і МКАД адбылося ДТЗ, у якім загінулі два чалавекі. Вадзіцель мінскай арганізацыі, што займаецца аказаннем паслуг па перавозцы пасажыраў, кіруючы аўтамабілем-таксі «Renault Logan», здзейсніў сутыкненне з сустрэчным аўтобусам «MAZ 105065». Па факце дарожна-транспартнага здарэння ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з прычыненнем шкоды жыццю грамадзян філіял Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь правёў пазапланавую праверку арганізацыі перавозчыка аўтамабілем-таксі. Былі выяўлены шматлікія парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне аўтамабільнага транспарту:

– не ў поўнай меры наладжаны кантроль над выкананнем «Палажэння аб працоўным часе і часе адпачынку для вадзіцеляў», зацверджанага пастановай Мінтранса Рэспублікі Беларусь № 82 ад 25.11.2010 г. У ходзе праверкі выяўлены 5 фактаў перавышэння ўстаноўленага часу кіравання аўтамабілем, 4 факты скарачэння паміж зменамі адпачынку, а таксама 11 выпадкаў парушэння штотыднёвага адпачынку;

– на працу ў арганізацыю прымаюцца па дагаворы падраду, што не гарантуе работу вадзіцеля ў адной арганізацыі. Вадзіцель па завяршэнні работы на асноўным месцы можа сесці за руль і ажыццяўляць перавозку пасажыраў аўтамабілем-таксі цэлыя суткі, што негатыўна ўплывае на бяспеку руху і перавозкі пасажыраў;

– у парушэнне «Інструкцыі аб парадку афармлення дарожных лістоў пры выкананні аўтамабільнай перавозкі пасажыраў», зацверджанай пастановай Мінтранса Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 № 25, унесены запісы (выпраўленні) – выяўлены 84 факты выпраўлення і не запаўнення неабходных граф дарожных лістоў;

– у парушэнне Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў не забяспечана знаходжанне транспартных сродкаў, якія належаць арганізацыі, пры міжсменным захоўванні на спецыяльна адведзеных ахоўных стаянках; доступ вадзіцеляў да аўтамабіляў-таксі кіраўніцтвам не кантралюецца.

Такім чынам, у арганізацыі не наладжана работа па забеспячэнні бяспекі перавозак і дарожнага руху, што ўскосна і магло прывесці да дарожна-транспартнага здарэння. Вынікі праверкі накіраваны ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь па г. Мінску для далучэння матэрыялаў да крымінальнай справы. За грубыя парушэнні дзеючага заканадаўства матэрыялы будуць накіраваны ў Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь для прыняцця рашэння аб спыненні спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Сёлета падчас рэйдаў былі правераны 3427 машын таксі на тэрыторыі г. Мінска і вобласці, якія прадстаўляюць розных перавозчыкаў. За год ва ўсіх перавозчыкаў было выяўлена 359 розных парушэнняў. 13 перавозчыкаў інспекцыя прапанавала пазбавіць ліцэнзіі. Некаторыя з іх ужо страцілі права займацца перавозкамі. Транспартная інспекцыя рэгулярна штрафуе службы таксі за парушэнне правіл.

У гэтым годзе 421 чалавек быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, яны заплацілі штрафы на суму 14811 рублёў. Аднак, мяркуючы па смяротным ДТЗ з удзелам двух транспартных сродкаў, якія перавозяць людзей, вынікае, што перавозчыкам і кантралюючым органам неабходна пастаянна надаваць увагу пытанню бяспекі пры перавозках пасажыраў.

Дзмітрый ПАЦКЕВІЧ,

начальнік упраўлення кантролю транспартнай дзейнасці філіяла

Транспартнай інспекцыі па

г. Мінску і Мінскай вобласці

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars