330 баравікоў – такі вынік ціхага палявання ў Налібоцкай пушчы пенсіянераў з Валожына Ларысы Васільеўны і Мікалая Сямёнавіча ПРАКОПЧЫКАЎ. Пузатыя, ярка афарбаваныя, без намёку на пашкоджанне грыбкі запоўнілі тры пластыкавыя ёмістасці.
Цар сярод грыбной братыі – баравік – не расце абы-дзе. Як адзначыў гаспадар, каб сабраць такі “скарб”, мала ўдачы – патрэбна добра ведаць мясціны. Сам ён ужо 30 гадоў, як грыбнік. Жонка не адстае ад мужа. Бывае, што нават спаборніцтвы між сабой ладзяць. Але часцей за ўсё, як і на гэты раз, здараецца нічыя.
Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ