Перавозка дзяцей

У перыяд з 31 жніўня па 12 верасня філіялам Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці праведзены мэтавы комплекс кантрольных мерапрыемстваў «Школьны аўтобус».    Адбыліся 18 праверак комплексу мерапрыемстваў «Перавозка дзяцей». Супрацоўнікамі ўпраўлення кантролю транспартнай дзейнасці і рэгіянальнымі аддзеламі правераны 212 школьных аўтобусаў ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці. Рэгіянальным аддзелам кантролю транспартнай дзейнасці ў г. Барысаве правераны 53 аўтобусы, аддзелам у г. Маладзечна – 39, аддзелам у г. Слуцку – 53, спецыялістамі ў г. Стоўбцы – 37, упраўленнем кантролю транспартнай дзейнасці філіяла – 30.    У выніку складзены 5 актаў агляду транспартных сродкаў. Выяўлены 9 парушэнняў перавозчыкамі заканадаўства ў галіне транспартнай дзейнасці пры выкананні аўтамабільных перавозак груп дзяцей па тэрыторыі Мінскай вобласці, у тым ліку:    – парушэнне Інструкцыі па запаўненні дарожнага ліста – 2 выпадкі;    – наяўнасць няспраўнасцяў транспартнага сродку і ўмоў, пры якіх забараняецца яго ўдзел у дарожным руху, – 5 фактаў эксплуатацыі аўтобусаў з трэшчынамі лабавога шкла;    – аўтамабільны транспартны сродак не абсталяваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў – 1;    – наяўнасць у вадзіцеля адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР, у парушэнне п. 187 Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў – 1.    Парушальнікам выдадзены прадпісанні для ліквідацыі няспраўнасцей. Адказныя асобы, якія дапусцілі парушэнні правіл перавозкі дзяцей, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам. Вынікі праверкі накіраваны ва ўпраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама для разгляду і забеспячэння кантролю за бяспечнымі перавозкамі школьнікаў.Дзмітрый ПАЦКЕВІЧ,начальнік упраўлення кантролю транспартнай дзейнасці філіялаТранспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars