І для пешаходаў, і для аўтамабілістаў

Общество

Згодна з рашэннем камісіі па бяспецы руху, у райцэнтры вядзецца добраўпарадкаванне аўтастаянак і рамонт дарожнага пакрыцця.

Колькасць транспартных сродкаў на вуліцах Валожына расце год ад году. Старыя прыдамавыя тэрыторыі не былі разлічаны на такую колькасць аўтамабіляў, таму абвастрылася праблема аўтастаянак.

Па магчымасці, у дварах шматпавярховак створаны дадатковыя машынамесцы. Значна перамяніўся стан і выгляд аўтастаянак каля раённага вузла паштовай сувязі і дома № 4 па Партызанскай. Вуліца Чапаева радуе аўтаўладальнікаў новым асфальтным пакрыццём. Усе праекты фінансаваліся за кошт мясцовага бюджэту. Да надыходу зімы камунальнікі плануюць пракласці пешаходную дарожку да аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, што размяшчаецца па вуліцы Набярэжнай. А каб людзям з абмежаванымі магчымасцямі лягчэй было перамяшчацца, па ўсім горадзе вядзецца “ўтапленне” бардзюраў. Больш за 400000 рублёў патрачана на добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол дома № 6 па вуліцы Гагарына і рамонт самога будынка.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий