Запрашаюць восеньскія кірмашы

Общество

У нядзелю 24 верасня на гарадскім рынку ў Валожыне пройдзе першы сельскагаспадарчы восеньскі кірмаш.

Адпаведнае рашэнне прыняў раённы выканаўчы камітэт з мэтай найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва агароднінай і садавіной, прадукцыяй мясаперапрацоўчай і малочнай прамысловасці, харчовымі і прамысловымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, мінеральнымі ўгнаеннямі, насеннем і пасадачным матэрыялам, сельскагаспадарчым інвентаром, вырабамі майстроў народнай і дзіцячай творчасці.

Сваю прадукцыю на кірмашах будуць прадаваць сельгаспрадпрыемствы, фермерскія і сялянскія гаспадаркі, арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання ўсіх форм уласнасці, прамысловасці, бытавога абслугоўвання. Святочны настрой створаць работнікі культуры.

Згодна з распрацаваным графікам, у далейшым кірмашы адбудуцца: у суботу 30 верасня – на плошчы Свабоды; у нядзелю 15, 22 і 29 кастрычніка, 5 лістапада – на кірмашы ў Валожыне.



Добавить комментарий