16 верасня ў Валожыне прайшоў фестываль фарбаў, які надоўга застанецца ў памяці моладзі.
Мерапрыемства арганізаваў РК БРСМ. Падзея суправаджалася гучнай музыкай, заваднымі гульнямі і добрым настроем. У спецыяльна абсталяванай палатцы кожны мог набыць мяшочкі з рознакаляровым пяском, цалкам бясшкодным для здароўя.
Па камандзе вядучага ўдзельнікі запускалі фарбы ў паветра, кідалі ў сяброў. “Пад ударам” мог апынуцца нават той, хто проста праходзіў міма. Дзеці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый, дарослыя добра адпачылі і павесяліліся.
На гэтым яркім фестывалі развіталіся з летам і сустрэлі восень. Падобнае мерапрыемства чакаецца наступнай вясной.
Таццяна СУБАЧ,
вучаніца 10 класа
СШ № 1 г. Валожына,
фота аўтара