На павестцы – дзень заўтрашні

Общество

     Не здае лідарскіх пазіцый сельгаспрадпрыемства СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз». Сёлета асабліва ёсць чым ганарыцца жывёлаводам.

У параўнанні з мінулым годам статак буйной рагатай жывёлы павялічыўся на 17 працэнтаў і зараз налічвае 3993 галавы.

Гэта колькасць размеркавана па 3-х малочнатаварных фермах і 3-х комплексах па дарошчванні. За 8 месяцаў гаспадарка прадала дзяржаве 5140 тон малака, што на 43 працэнты больш, чым летась. “Плюсуюць” надоі і ў індывідуальным адліку: ад адной умоўнай каровы атрымана 4328 кілаграмаў сырадою. Прывагі ў мясной галіне радуюць таксама: 980 бычкоў за суткі ў сярэднім “нагульваюць” па 822 грамы кожны.

Каб не збаўляць зададзенага тэмпу, калектыў ужо сёння дбае пра дзень заўтрашні. Да сярэдзіны верасня ў Бабровічах справіліся з сяўбой рапсу і свірэпіцы, якія займаюць агульную плошчу ў 300 гектараў. Алеістае зерне рапсу пойдзе на рэалізацыю, што дазволіць гаспадарцы мець дадатковы прыбытак, а вось другая культура стане асновай вітаміннага рацыёну для жывёлы. Усяго ж пад азімыя тут адведзены 400 гектараў сельгасугоддзяў.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий