Сямейны капітал

i

      Шматдзетныя бацькі Валожынскага раёна актыўна звяртаюцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, каб рэалізаваць сваё права на прызначэнне сямейнага капіталу.

З пачатку года было пададзена 60 заяў. На 52 з іх ужо назначаны сямейны капітал, астатнія разглядаюцца.

З 2015 года для падтрымкі шматдзетных сем’яў пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга і наступнага дзіцяці з бюджэту краіны выдзяляюць 10 тысяч долараў. Дапамога назначаецца адзін раз і толькі тады, калі малыя нарадзіліся з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года. Прадастаўляецца магчымасць звяртацца за прызначэннем сямейнага капіталу на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння або ўсынаўлення трэцяга і наступных дзяцей.

Права распараджэння дапамогай дзяржавы настане праз 18 гадоў з даты нараджэння гэтага дзіцяці, і ім можна будзе скарыстацца на працягу трох гадоў. Гэта безнаяўныя грашовыя сродкі, траціць іх магчыма толькі на тэрыторыі Беларусі. Па дамоўленасці, якая павінна быць засведчана натарыяльна, права выкарыстоўваць сямейны капітал можа быць прадастаўлена аднаму члену сям’і альбо размяркоўваецца паміж усімі ў роўных долях. Сродкі дазваляецца накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне накапляльнай пенсіі маці.

Сямейны капітал можа быць выкарыстаны датэрмінова на атрыманне платных медыцынскіх паслуг, для чаго неабходна прадаставіць спецыяльнае заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars