Носяць горда званне педагогаў

нясуць-горда-званне

1 верасня ўпершыню адчынілі дзверы сярэдняй школы № 1 семдзесят чатыры першакласнікі. Усяго тут займаецца 581 вучань, гэта 27 клас-камплектаў. Сёлета адкрыўся профільны дзясяты клас, дзе на паглыбленым узроўні вывучаюць матэматыку, фізіку і рускую мову.

    У навучальнай установе працуе 61 педагог. Кожны з іх заслугоўвае добрых слоў і павагі, бо яны – галоўныя пасля бацькоў людзі для кожнага са сваіх выхаванцаў. Для прэстыжу школы ў мінулым годзе многа зрабілі А. А. Жук, Т. Я. Пракаповіч, Я. С. Ярота і А. І. Бітэль. Пад кіраўніцтвам настаўніка матэматыкі Аляксандры Анатольеўны вучаніца Паліна Жук заняла 1-е месца на раённым этапе конкурсу работ даследчага характару “Юны даследчык”. Для яе выхаванцаў Максіма Кіслага і Марыі Цмыкавай паспяховым стаў удзел у раённым этапе алімпіяды па матэматыцы. Асаблівых слоў удзячнасці за шматгадовую добрасумленную працу заслугоўвае настаўніца пачатковых класаў Таццяна Яраславаўна. Педагог-арганізатар Яна Сяргееўна з’яўляецца пераможцай раённага этапу конкурсу “Суперважаты”, яна падрыхтавала да ўдзелу ў конкурсе “Маё піянерскае лета” Эвеліну Гутар, якая ў рэспубліканскім этапе заняла 2-е месца. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ала Іванаўна перамагла ў дыстанцыйнай алімпіядзе для педагагічных работнікаў.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars