Як пасеем, так сажнём:

як-пассеем2

у раёне набрала поўны ход кампанія па сяўбе азімых зерневых культур. З яе прамежкавымі вынікамі можна азнаёміцца ў прыведзенай ніжэй табліцы. А мы раскажам чытачам, як гэты працэс ідзе непасрэдна ў сельгаспрадпрыемствах. Кантрасты гаспадарання выразна прасочваюцца на прыкладзе дзвюх гаспадарак – ААТ «Агра-Дубінское» і ТАА «Адамова-агра».

Зрабіць якасна і ўкласціся ў тэрміны – такая задача стаіць перад удзельнікамі сяўбы азімых зерневых культур. Гэта час руплівасці аратых, сейбітаў, механізатараў, якія прасуюць і кладуць у сцірты салому, уносяць угнаенні, належным чынам рыхтуюць і «распушваюць» глебу, каб насенне клалася роўна і дало пасля зімы добрыя ўсходы.

    Толькі пры такіх умовах пшаніца, жыта, трыцікале змогуць да наступлення першых замаразкаў не толькі прарасці, але і паспеюць назапасіць неабходныя пажыўныя рэчывы і ўжо не будуць баяцца нізкіх тэмператур.

Дубінскія палеткі парадуюць любога гаспадара. Праязджаючы праз хлебныя мясціны гэтага сельгаспрадпрыемства, даешся дзіву вопыту і разумнай стратэгіі кіраўніцтва і галіновых спецыялістаў, працавітасці і майстэрству механізатараў. Здавалася б, і плошчы немалыя, і землі няпростыя, а як дагледжаны! Тут і контурнасць, і роўнядзь, і камяніцы не бачна. А на ўчастках, засеяных да нядаўніх дажджоў, ужо зелянеюць парасткі, што на наступны год стануць добрым зачынам жніва…

Па стане на 27 верасня ў ААТ «Агра-Дубінское» засеяна 650 гектараў зерневых культур, а таксама 50 гектараў азімых на зялёны корм. Гаспадарка на 100% забяспечана калійнымі ўгнаеннямі,  ёсць неабходны мінімум фасфатаў (гэты від мінералаў каштуе нятанна: цана 1 тоны складае на айчынным рынку 1800 рублёў, таму ў цэлым такая сітуацыя характэрная для ўсіх сельгаспрадпрыемстваў нашага рэгіёну). Пры спрыяльным надвор’і тут разлічваюць не проста закрыць план (ён складае сёння 900 гектараў), але і высеяць звыш нормы і дагнаць названую лічбу да 1200 га. Ведаючы мэтанакіраванасць дубінцоў, ім гэта, хутчэй за ўсё, удасцца.

На землях ТАА «Адамова-агра» з запланаваных да сяўбы азімых зерневых 710 гектараў на час аб’езду работа была завершана на 303-х. Паралельна з гэтай справай вядзецца заворванне глебы, уласнымі сіламі ладзіцца падбор каменняў. Апошнімі, дарэчы, адамоўскія палі ўсыпаны надзвычай шчодра. І высілкаў адзінага механізатара, камандзіраванага ў той дзень самастойна збіраць вялікія і малыя рэшткі апошняга глабальнага абледзянення, было яўна недастаткова…

Сітуацыя ў гаспадарцы насамрэч складаная. Асабліва ў частцы забяспечанасці тэхнікай і рабочымі рукамі. Як засведчыў галоўны аграном таварыства з абмежаванай адказнасцю, на хаду засталіся толькі тры трактары «МТЗ-1221». Астатнія чатыры прастойваюць – у іх няспраўныя рухавікі. Праўда, на днях адзін матор прывезлі, таму можна разлічваць, што машынна-трактарны парк трошкі «ажыве» ў бліжэйшы час.

Запас узаранай пад сяўбу плошчы ў гаспадарцы складае каля 190 гектараў. На работах задзейнічаны два ўласныя сельгасагрэгаты і адзін, камандзіраваны на дапамогу з ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка». Але ж, згодна з тэхналогіяй, неабходна яшчэ правесці і постапрацоўку глебы, раздрабніць узнятыя плугамі груды. А культыватар у адамоўцаў толькі адзін, і той сапсаваўся… Вось і атрымліваецца, што ў пагоні за выкананнем тэрмінаў работ пакутуе іх якасць. «Апраўданасць» такога кроку пакажуць вынікі ўраджаю 2018 года.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

як-пасеем

як-пасеем3

як-пассеем2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars