Сон у руку

Двое маладых мужчын з Гомельскай вобласці, кожнаму з якіх няма яшчэ і трыццаці гадоў, адшукалі сабе занятак у нашым раёне.

Спачатку яны выконвалі разнастайныя будаўнічыя і рамонтныя работы, а потым гарэлка падштурхнула іх да зусім іншай справы…

У вёсцы Гіравічы гамяльчане аказаліся выпадкова: праязджалі міма. Але наняты вадзіцель не давёз іх, а высадзіў тут, на паўдарогі да месца прызначэння. Новаспечаныя пешаходы засумавалі. Каб хоць неяк “падсаладзіць” сітуацыю, рашылі выпіць. Бутэльку з саракаградуснай мелі з сабой. Калі хмель добра затуманіў галовы, заўважылі, што ў адным двары ляжаць і проста “просяцца” ў рукі зварачны апарат «Bimax» і балгарка «Makita». Доўга не раздумваючы, крымінальная парачка зайшла на прыватную тэрыторыю і забрала, што хацела.

Удачную справу мужчыны зноў як след “замачылі”…

Акурат у гэты час пацярпелы, які на некалькі хвілін адлучыўся ў хату, выйшаў на парог. Ён адразу заўважыў: прылады працы зніклі. Разважыўшы, што злодзей далёка адысці ці з’ехаць не мог, кінуўся на вуліцу. Не забыўся таксама выклікаць і супрацоўнікаў міліцыі.

Вялікім здзіўленнем для праваахоўнікаў і гаспадара ўкрадзенай маёмасці стала тое, што якраз насупраць месца здарэння, на суседнім двары спалі двое незнаёмцаў, а побач з імі ляжалі зварачны апарат і бензапіла. Салодкі сон злачынцаў людзі ў форме перарвалі і павезлі іх на допыт у “казённы” дом.

Зараз супраць гэтай парачкі ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж, учынены групай асоб. Ім пагражае да 4-х гадоў пазбаўлення волі. Вядома, што мужчыны ўжо мелі сутычкі з законам і былі судзімыя.

 

 

ЗНАЙСЦІ І ПРЫХАВАЦЬ

Жыхар Валожына 1955 года нараджэння, гуляючы па вуліцы Набярэжнай, натрапіў на два веласіпеды, якія ляжалі на беразе ракі Валожынкі.

Мужчына каля знаходкі прыпыніўся, добра разгледзеў. Адзін двухколавы транспартны сродак быў амаль што новенькім. Тут жа ў галаве немаладога чалавека зарадзілася думка: “Забраць, пакуль ніхто не бачыць, і хуценька пакінуць гэта месца!”

Усё і сапраўды пайшло, як планавалася: у пагоню за ім ніхто не кінуўся. Мужчына завітаў у двор да сваёй знаёмай і сказаў, што раптам дрэнна сябе адчуў, ехаць далей на веласіпедзе баіцца і папрасіў, каб “велік” да вечара пабыў у яе. Жанчына, нічога не западозрыўшы, згадзілася.

    Між тым дзяўчынка, гаспадыня дарожнага веласіпеда «Stels-410», прыбегла дадому ў слязах і расказала бацькам аб прапажы. Да пошукаў падключылася і міліцыя. Даволі хутка і веласіпед, і той, хто яго скраў, былі знойдзены.

Неабходна зазначыць, што пад падазрэнне злодзей трапіў адным з першых. Ён ужо не раз быў заўважаны ў сквапнасці да чужога, суседзі характарызуюць яго як нячыстага на руку.

Крымінальная справа аб крадзяжы цалкам даследавана, перададзена ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд.

Алена ЗБІРЭНКА,

Аксана САГАДЗІН,

следчы Валожынскага РАСК,

маёр юстыцыі

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars