Ставіцца з душой да кожнага

ставіцца-з-душой

Чалавек, які ўпершыню наведаўся ва ўстанову, дзе жывуць або знаходзяцца людзі гаротныя, пакалечаныя ці хворыя душэўна, можа адчуць нейкі дыскамфорт. Нават калі тут цёпла і чыста. Прычына – высокая канцэнтрацыя болю, бяды, роспачы.

Але, як кажуць, любое правіла мае выключэнні. У Ракаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце атмасфера іншая. Персанал гэтай установы здолеў перамагчы казёншчыну, а да падапечных ставяцца, як да сваіх родных. Сярод пацыентаў 70 працэнтаў складаюць людзі пажылога веку. У кожнага з іх за плячамі не толькі чарада зімаў і вёснаў, але і цяжкія выпрабаванні, трагічныя радкі ў біяграфіі. Зараз ім патрабуецца няшмат: чыстае адзенне, пасцель, утульны пакой, збалансаванае харчаванне. А яшчэ, як і кожны з нас, яны прагнуць чалавечай спагады, хочуць перажываць прыемныя эмоцыі і бачыць перад вачамі прыгожыя рэчы. У доме-інтэрнаце ім пастараліся забяспечыць усё.

Найперш, вядома, медыцынскае абслугоўванне. Медсястра Валянціна Уладзіміраўна Карнопель і медбрат Сяргей Міхайлавіч Протас не толькі прафесіянальна аказваюць дапамогу, але і ўмеюць спагадным словам падтрымаць пацыента.

Штодзённы клопат за пажылымі падапечнымі ажыццяўляюць санітары Сяргей Мікалаевіч і Наталля Генадзьеўна Дарожкіны, Эдуард Станіслававіч і Валянціна Іванаўна Пякарскія, Сяргей Аляксандравіч Забела, Часлава Мар’янаўна Лабун. Без іх працавітых рук не мела б і тэрыторыя ўстановы такога прадуманага дэкаратыўнага афармлення, не выглядала б такой дагледжанай і ўтульнай.

На схіле веку ў чалавека ўзнікае патрэба падумаць аб вечным. У доме-інтэрнаце для задавальнення духоўных патрэб абсталявалі спецыяльны пакой, дзе можна памаліцца. Тут жа праходзяць і богаслужэнні, якія праводзіць мясцовы святар. Дарэчы, усё ўбранства малітоўнага месца зроблена рукамі саміх жыльцоў дома-інтэрната.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аутара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars