Услаўлялі педагогаў

услаўлялі-педагогаў5

У мінулую суботу ў кінатэатры “Юнацтва” райцэнтра прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка.

Работнікаў сістэмы адукацыі  раёна ад імя старшыні райвыканкама М. А. Астрэйкі і ад сябе асабіста павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама П. І. Бібік. У сваім выступленні ён адзначыў важнасць прафесіі педагога і яе вялікую ролю ў станаўленні грамадзяніна. Уклад, які ўносяць настаўнікі ў развіццё дзяржавы, неацэнны, на іх ляжыць адказнасць за будучыню як раёна, так і краіны ў цэлым. Пётр Іосіфавіч падзякаваў за нялёгкую, але такую неабходную і адказную працу. Са словамі асаблівай удзячнасці прадстаўнік улады звярнуўся да ветэранаў педагагічнай працы.

П. І. Бібік уручыў Падзякі старшыні райвыканкама настаўніку матэматыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната М. І. Вайткевіч і дырэктару Суднікаўскай сярэдняй школы І. У. Юсцік.

З віншавальнымі словамі да прысутных звярнулася начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. М. Крыкала. Яна адзначыла, што Дзень настаўніка – свята тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай справе асветы і выхавання. Яно дае кожнаму чалавеку магчымасць задумацца, як змяніў яго жыццё і лёс настаўнік. Таццяна Мікалаеўна выказала глыбокую ўдзячнасць педагогам і ветэранам працы, якія ў свой час самааддана закладалі фундамент сістэмы адукацыі, і ўручыла ўзнагароджаным Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама і Ганаровыя граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама. На заканчэнні яна павіншавала з днём нараджэння дырэктара Івянецкай СШ І. Р. Рудую, у якой асабістае свята супала з прафесіянальным.

Старшыня раённага камітэта Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў адукацыі і навукі М. М. Камінская сказала, што пра ролю і значнасць настаўніка ў жыцці кожнага чалавека можна гаварыць бясконца, бо ад іх залежыць, якімі вырастуць дзеці, якімі гранямі зазіхаціць талент кожнага з іх. Марыя Мікалаеўна ўручыла Ганаровыя граматы дырэктару Сівіцкага ДССШ Л. І. Бібік, намесніку загадчыка ясляў-сада “Лесавічок” г. п. Івянец К. М. Мазанік і ветэрану сістэмы адукацыі, былому настаўніку Ракаўскай сярэдняй школы, старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі гэтай установы Г. К. Янушкевіч.

З нагоды прафесіянальнага свята педагогаў раёна павіншавала старшыня райарганізацыі РГА “Белая Русь” А. І. Клачко. Яна адзначыла, што работнікі сістэмы адукацыі заўсёды ў цэнтры грамадскага жыцця горада і раёна, падзякавала за актыўнасць і высокую свядомасць. За ўдзел у рабоце арганізацыі Алена Іванаўна ўручыла найбольш актыўным яе членам граматы і падарункі.

Святочны настрой прысутным у зале стваралі настаўнікі і вучні сярэдняй школы № 1 райцэнтра. Яны падрыхтавалі сапраўды годную праграму, і таму кожнае выступленне выклікала бурныя апладысменты. Гледачы высока ацанілі і іх мультымедыйнае віншаванне. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. М. Крыкала падзякавала дырэктару навучальнай установы І. В. Чаховіч і ўручыла ёй прыгожы букет.

Кветкі, шквал пажаданняў і пазітыўных эмоцый атрымалі настаўнікі раёна. А з панядзелка для іх зноў пачаліся працоўныя будні.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

услаўлялі-педагогаў

услаулялі-педагогаў2

услаўлялі-педагогаў3

услаўлялі-педагогаў4

услаўлялі-педагогаў5

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars