Карысныя казкі

карысныя-казкі

     Навучанне дзяцей правілам пажарнай бяспекі – важная задача, што стаіць перад дарослымі. Існуе шмат спосабаў, як зрабіць гэты працэс не толькі карысным, але і цікавым.

У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» у Валожынскім раёне прайшлі тэатралізаваныя прадстаўленні, якія прапанаваў лялечны тэатр “Вандроўка”. З дапамогай цікавых сюжэтаў казак і добрых акцёраў дзецям данеслі патрэбныя і важныя правілы пажарнай бяспекі. А хто не любіць казкі? Ды яшчэ такія карысныя! Куды не завітала казка, туды прыехалі ратавальнікі з мультфільмамі.

Падчас мерапрыемстваў хлопчыкі і дзяўчынкі былі не проста гледачамі, а непасрэднымі ўдзельнікамі. Яны гулялі, адказвалі на пытанні, дапамагалі знайсці правільны выхад з розных сітуацый.

Гаварыць з дзецьмі аб тым, што можна, а што нельга, вядома, трэба. Але простыя размовы не вельмі эфектыўныя. А вось такія «Урокі бяспекі» запомняцца ім надоўга.

Алеся РАДВІЛОВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars