Моладзь – за бяспеку!

i

Кожнаму з нас хочацца быць заўсёды маладым, жыццярадасным і здаровым. На жаль, час ідзе, а разам з ім ідуць і гады.

І рана ці позна чалавек разумее: недзе далёка засталіся дзяцінства, маладосць, і ўжо не ўсе справы можна зрабіць самастойна. Цудоўна, калі ў такія моманты на дапамогу прыходзяць родныя, знаёмыя або проста неабыякавыя людзі.

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Моладзь – за бяспеку!», прымеркаванай да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, да пажылых людзей завіталі вясёлыя каманды гаманкой і энергічнай моладзі. З намерам развеяць тужлівы восеньскі настрой і аказаць дапамогу дзядуляў і бабуль наведалі работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з юнымі ратавальнікамі і актывістамі раённага камітэта БРСМ са школ горада. Яны выконвалі разнастайныя гаспадарчыя работы, наладжвалі «кантрольныя закупкі» ў гандлёвых кропках згодна са спісамі неабходных прадуктаў і рэчаў, наводзілі парадак на дваровых тэрыторыях. Такі шэфскі клопат значна палягчае жыццёвы ўклад пажылых людзей, а галоўнае – сагравае іх сэрцы і душы напярэдадні халадоў увагай і цяплом.

Аказваючы дапамогу, юныя ратавальнікі не забываліся нагадваць домаўладальнікам і пра падтрыманне пажарнага парадку ў доме і на тэрыторыі, бо наперадзе ацяпляльны перыяд – час, калі патрэбны не толькі чысціня і парадак, але і бяспека!

Алеся РАДВІЛОВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars