Івянецкай “Кароўцы” – быць!

I20130708_45136

Даведаўшыся ад старшыні Івянецкага гарпасвыканкама Тарэсы Ліпніцкай, што кандытарская фабрыка “Івкон” працуе ў тры змены, тут жа захацелася падзяліцца гэтай добрай навіной з нашымі чытачамі.

Яшчэ месяц назад хадзілі чуткі, што славутае прадпрыемства стала банкрутам і ў яго гісторыі пішуцца апошнія радкі…

Негатыўныя звесткі аказаліся залішне перабольшанымі. Антыкрызісны план кіраўніцтва “Івкона” стаў тым выратавальным кругам, які дазволіў калектыву не толькі пратрымацца на плаве, але і з надзеяй глядзець у будучыню.

Заяўкі на салодкую прадукцыю паступаюць зараз як ад суб’ектаў айчыннага рынку, так і блізкага замежжа. Галоўнае, што марка “Івкон” давер у спажыўца не страціла, а значыць, івянецкія ласункі і далей будуць радаваць нас знаёмым смакам.

Упакоўшчыца Святлана БУБЕН і грузчык Васіль РУДОВІЧ прадстаўляюць тую частку працоўнага калектыву, якая не губляла аптымізму нават у самыя цяжкія часы. І Святлана Данілаўна, і Васіль Пятровіч аддалі роднаму прадпрыемству не адзін год жыцця. Яны вераць, што “Івкон” з поспехам не размінецца, а рост эканамічных паказчыкаў пацягне за сабой і іх асабісты дабрабыт.

 

Алена ЗБІРЭНКА,
фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars