Біцца за выйгрыш і выйграць, нібы салдат у баі…

i

Чарговы розыгрыш “Удача ў прыдачу!” зноў прынёс добрую вестку ў наш раён! Цяпер ласкавы погляд фартуны ўпаў на жыхарку Паморшчыны Юлію Барысаўну ПЕТРУШКЕВІЧ.

Дарэчы, у гэту вёску выйгрыш ляціць ужо другі раз: два месяцы назад з такой жа радаснай нагоды мы віншавалі Алену Алегаўну Атрасевіч, якая папоўніла свой сямейны бюджэт на 1000 рублёў. Алена Алегаўна ў сваю чаргу расказала чытачам “Працоўнай славы” пра сябе, мужа, дзяцей, распавяла, на што патраціць незапланаваны прыбытак.

У сувязі з тым, што Юлія Барысаўна з’яўляецца ваеннаслужачай, падобныя звесткі яна адмовілася агучваць. Нават захавала інтрыгу, які прыз ёй дастаўся. Будзем спадзявацца, што засакрэчаныя асобы падарункі атрымліваць любяць, а значыць, мы маем поўнае права павіншаваць Ю. Б. Петрушкевіч з выйгрышам і пажадаць удачы як у гульні з “Еўраопт”, так і ва ўсіх іншых справах.

Не лішнім будзе аддаць даніну павагі і магазіну “Еўраопт” за паспяховую рэкламную атаку на людзей у ваеннай форме. Гульня “Удача ў прыдачу!” даказала, што службовая дысцыпліна – зусім не прычына адмаўляцца ад маленькіх радасцей жыцця, у тым ліку і ад розыгрышаў. Юлія Петрушкевіч выйгрыш атрымала ў індывідуальным парадку, без шуміхі і гучных “фанфараў” – такая была яе ўмова, а кліент, як вядома, заўсёды мае рацыю… “Еўраопт” сваіх пакупнікоў паважае і абавязкова выконвае іх пажаданні як у гандлёвай зале, так і падчас акцый.

Пайшлі насустрач ваеннаслужачай жанчыне і мы: адгукаемся на просьбу не размяшчаць яе фотаздымак, нічога не паведамляем пра дзяцей і мужа. Хаця, па праўдзе кажучы, такая інфармацыя сакрэту для аднавяскоўцаў не ўяўляе…

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars