Пад знакам творчасці

пад-знакам

 У раённым Цэнтры культуры ўжо 16 гадоў працуе А. М. Санюковіч. Яе таленавітую сям’ю добра ведаюць многія жыхары райцэнтра. З нагоды Дня работнікаў культуры мы вырашылі бліжэй пазнаёміцца з гэтай прывабнай маладой жанчынай.

Алена Міхайлаўна – ураджэнка Валожына. У 2001 годзе яна скончыла факультэт інфармацыйных сістэм Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і атрымала спецыяльнасць «Бібліятэкар-бібліёграф». Калі вярнулася ў Валожын, у бібліятэцы вакансій не было, і яна ўладкавалася рэдактарам метадычнага аддзела ў РЦК. Пасля стала загадчыкам дзіцячага аддзела.

Яго вялікасць выпадак адыграў у жыцці жанчыны вялікую ролю. Звязваць сваё жыццё са сферай культуры яна ніяк не збіралася, хоць і вырасла ў таленавітай сям’і. Маці Г. С. Слабоцкая, якая працавала дыспетчарам у сельгасхіміі, выдатна спявае, заўсёды прадстаўляла сваю арганізацыю на шматлікіх раённых і абласных конкурсах. Бацька таксама не быў абдзелены талентам. Старэйшыя браты Алены Міхайлаўны асвоілі ігру на трубе і гітары.

Наша ж гераіня, як яна гаворыць, выпадкова паступіла ў Інстытут культуры, выпадкова стала працаваць у Цэнтры культуры, выпадкова сустрэлася са сваім будучым мужам Аляксандрам, хаця ўвесь час маладыя людзі жылі ў адным горадзе і, як пасля аказалася, мелі агульных знаёмых. Мужчына віртуозна іграе на гітары, губным гармоніку, спасціг гэту  нялёгкую навуку самастойна.  Дочкі Яна і Аня вучацца ў 8 і 5 класах СШ № 1. З маленства Алена Міхайлаўна запісвала іх у разнастайныя кружкі, якія працавалі ў Цэнтры культуры. Пазней малыя выказалі жаданне навучыцца іграць на фартэпіяна, і бацькі аддалі іх у музычную школу. Неўзабаве дзяўчаты пачалі выступаць на раённай сцэне.

Мастацкі кіраўнік РЦК заўважыла талент і ў Алены, прапанавала ёй паспрабаваць пець. Так наша гераіня стала членам народнага калектыву народнай песні “Сваякі”, без якога не абыходзіцца ні адно значнае мерапрыемства ў горадзе і раёне, выступаюць таксама і за яго межамі.

Як загадчык дзіцячага аддзела РЦК жанчына вядзе дакументацыю па ўсіх клубных установах раёна, аказвае метадычную дапамогу, рэкламуе разнастайныя віды дзейнасці па арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў. У II квартале на Валожыншчыне працавала 65 кружкоў, дзе займаліся 660 удзельнікаў. Можна толькі ўяўляць, які гэта аб’ём работы.

Алена Міхайлаўна ўдзячна лёсу за ўсё, што мае. У яе моцная сям’я, любімы муж, цудоўныя дзеці. Жанчына працуе ў дружным калектыве яркіх і творчых людзей.

З нагоды прафесіянальнага свята А. М. Санюковіч пажадала сваім калегам моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму і творчых поспехаў.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars