Жыццё напоўнена натхненнем

жыццё-напоўнена

Ірына Міхайлаўна ЗЯНЬКО нарадзілася ў Багданаве Валожынскага раёна, дзе і скончыла дзесяцігодку. У дзяцінстве захаплялася не толькі казкамі, але і больш сур’ёзнымі творамі. Яе мама працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры, старалася прывіць дзецям любоў да чытання.

У старэйшых класах прыйшла думка звязаць сваё жыццё з кнігамі. У выніку Ірына Міхайлаўна паступіла ў Мінскі інстытут культуры, які скончыла ў 1985 годзе. Далей – размеркаванне ў Валожын.

Тут яна паспела папрацаваць і ў аддзеле абслугоўвання, і ў аддзеле камплектавання і апрацоўкі літаратуры, і ў дзіцячай бібліятэцы. У 2000 годзе заняла пасаду намесніка дырэктара бібліятэчнай сістэмы Валожынскага раёна, праз два гады стала дырэктарам. Пад яе наглядам 15 устаноў, 13 з іх – сельскія. Займаецца кадравымі і фінансавымі пытаннямі, фондамі, арганізацыяй мерапрыемстваў, што праводзяцца да ўсіх значных дат.

Зараз у бібліятэк складаны час – новыя тэхналогіі выцясняюць друкаваную прадукцыю, але спад яе папулярнасці ўдалося перамагчы. Былі і застаюцца сапраўдныя прыхільнікі, якія пастаянна наведваюць і карыстаюцца паслугамі “кнігасховішча”. Гэта не толькі інфармацыйны цэнтр, але і месца, куды можна прыйсці адпачыць, паглядзець выставы навінак літаратуры.

Яшчэ адно хобі Ірыны Міхайлаўны – музыка. Палюбіла спяваць у дзяцінстве. У складзе школьнага гуртка пачалася яе вакальная “кар’ера”. У Інстытуце культуры працягнула займацца любімай справай. Ужо ў Валожыне выступала на канцэрце ў РЦК, там яе заўважылі і запрасілі ў ансамбль “Сваякі”.

Гэты тандэм захапленняў – песні і кнігі – самы важны. Дзякуючы яму жыццё напоўнена натхненнем, і няма калі сумаваць.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars