XХХ Нацыянальны фестываль бегу «Языльская дзясятка»

ДЮСШ

Каманда навучэнцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна прымала ўдзел у XХХ Нацыянальным фестывалі бегу «Языльская дзясятка», які праходзіў 30 верасня ў горадзе Старыя Дарогі.

    Па выніках спаборніцтваў у безе на 500 м ва ўзроставай групе 7 гадоў Мацвей Петрашкевіч заняў 3-е месца. Другія месцы дасталіся Дар’і Марамчынай (8 гадоў) і Даніілу Мамышу (9 гадоў). Першым у сваёй узроставай групе быў Антон Бібік (10 гадоў).

    Пераможцы ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі адпаведных ступеняў. Усе атрымалі памятныя падарункі і дыплом удзельніка.

Вольга КАЧАЛКА,

метадыст ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна»

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars