Разам з ФАЦ да здароўя і перамог

разам-з-фац

Фізкультурна-аздараўленчаму цэнтру нядаўна споўнілася 10 гадоў.

    У свой час адкрыццё “Надзеі” (такая назва праіснавала да нядаўняга часу) стала сапраўдным прарывам у рабоце па далучэнні насельніцтва раёна да здаровага ладу жыцця.

Зтой пары для фізкультурнай і спартыўна-масавай работы ў райцэнтры выкарыстоўваюцца: дзве трэнажорныя залы, зала для фітнесу, інфрачырвоная саўна; у г. п. Івянец – дзве трэнажорныя залы і зала для фітнесу; трэнажорная зала і зала для настольнага тэнісу ў Ракаве.

Работу з аматарамі фізічнай нагрузкі, у тым ліку і на платнай аснове, ажыццяўляюць 15 спецыялістаў. Усяго ў ФАЦ у 26 групах займаюцца каля 400 чалавек. Віды спорту – самыя розныя. Гэта баскетбол, футбол, валейбол, фітнес, атлетызм, аздараўленчая гімнастыка для пажылых людзей. У зімовы час арганізоўваюцца катанні на каньках, працуе пункт пракату спартыўнага інвентару.

На працягу года супрацоўнікамі цэнтра праводзіцца работа па выкананні плана фізкультурна-масавых мерапрыемстваў. Звычайна гэта каля 100 спартыўных падзей. З кожным годам расце колькасць каманд, што прымаюць удзел у спаборніцтвах рознага ўзроўню, пачынаючы з раённых і заканчваючы рэспубліканскімі. Колькасць узнагарод за заваяваныя прызавыя месцы таксама павялічваецца.

Важнейшым кірункам з’яўляецца фізкультурна-аздараўленчая работа ў працоўных калектывах. Гэта 16 клубаў па фізкультуры і спорце, клубы па спартыўных інтарэсах. У пяці буйнейшых арганізацыях працуюць інструктары-метадысты па спорце. Вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы спартсменаў-разраднікаў, а таксама ўмацаванню судзейскага корпуса.

Як адзначае дырэктар цэнтра Ганна Сяргееўна Хількевіч, сёння ва ўстанове працуе дружная каманда сапраўдных прафесіяналаў. Сярод іх – вопытныя інструктары са шматгадовым стажам і маладыя спецыялісты, якія гатовы прыўносіць у дзейнасць установы новыя ідэі і не шкадаваць сілы на іх рэалізацыю.

Дарэчы, многія з тых, хто сёння працуе тут, – былыя аматары. Вера Міхайлаўна Каваленка – інструктар-метадыст па шэйпінгу – прыйшла на заняткі ў якасці кліенткі. У той час з’яўлялася студэнткай-завочніцай педінстытута (спецыяльнасць – фізічная культура). Праз нейкі час атрымала прапанову самастойна весці групу. Сёння з яе дапамогай многія жанчыны горада падтрымліваюць сваю форму ў належным стане. Яна – сапраўдны папулярызатар актыўнага жыцця.

Намеснік дырэктара Аксана           Аляксандраўна Гладчанка ўпэўнена: “Галоўнае наша дасягненне – тое, што мы прывучылі жыхароў Валожыншчыны да заняткаў спортам. Многія нашы фізкультурнікі, што называецца, жыць не могуць без наведвання цэнтра. Узяць, напрыклад, ветэранскую каманду па валейболе”. Сапраўды, дарослыя мужчыны, каму добра за 40 і нават за 50, не жадаюць паддавацца ўзросту і не лянуюцца прыходзіць на трэніроўкі, удзельнічаюць у спаборніцтвах.

На жаль, у цэнтра няма ўласнай залы для заняткаў гульнёвымі відамі спорту, аднак нават на арэндных плошчах спартсмены-аматары паказваюць добры вынік. Каманды стабільна добра выступаюць на абласных спаборніцтвах. Выдатны вынік традыцыйна і ў футбалістаў, што займаюцца пад кіраўніцтвам Аляксея Сяргеевіча Патапчанкі, Андрэя Уладзіміравіча Пракаповіча і Аляксандра Пятровіча Кавязы.

У маладых мужчын вялікім попытам карыстаецца так званае “жалеза”. Усяго каля 30 чалавек разам з інструктарам Ірынай Антонаўнай Тур займаюцца бодзі-білдынгам. Арганізацыя турзлётаў, экскурсій – гэта абавязак Хрысціны Аляксандраўны Спічак. У яе таксама мноства паслядоўнікаў.

Сярод пастаянных наведвальнікаў, якія не здраджваюць цэнтру на працягу дзесяцігоддзя, – Алег Курловіч, Арцём Гульба, Аляксандр Шайтар, Аліна Мышлён, Тамара Шчарбакова, Таццяна Занямонец, Таццяна Шчэрбітава і многія іншыя. Усе яны могуць пахваліцца тым, што знаходзяцца ў выдатнай фізічнай форме.

Спецыялісты ФАЦ стараюцца прапаноўваць сваім кліентам самыя запатрабаваныя і модныя віды спорту. У хуткім часе будуць працаваць групы па пілатэсу і йозе. Вядзецца набор на заняткі лячэбнай фізкультурай.

Безумоўна, у рабоце калектыву маюцца і праблемныя моманты. Летам, напрыклад, колькасць наведвальнікаў зніжаецца, зімой жа, наадварот, зашкальвае. Мараць спецыялісты і пра аднаўленне матэрыяльнай базы.

Інструктары і тыя, хто карыстаецца іх паслугамі, спадзяюцца: паступова ўсе пытанні здымуцца, а паказчыкі (эканамічныя і спартыўныя) будуць толькі расці. Галоўны ж крытэрый ацэнкі работы ФАЦ – колькасць людзей, што жадаюць весці здаровы лад жыцця. На шчасце, на іх адсутнасць тут не скардзяцца.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars