З павагай да ўзросту

i

28 верасня ў Доме польскім, што ў Івянцы, прайшло мерапрыемства для жыхароў гарпасёлка, якія Дзень пажылых людзей лічаць за асабістае свята.

Арганізатарам выступіў мясцовы выканкам, да яго далучыўся Савет ветэранаў (старшыня – А. П. Нядзвецкая), а таксама работнікі сацыяльнай службы. Не засталіся ў баку прадпрыемствы: “Івкон”, “Аграсэрвіс-6”, індывідуальныя прадпрымальнікі – яны ўзялі на сябе спонсарскія абавязкі і дапамаглі прыгатаваць “салодкі” стол.

У цэнтры асаблівай увагі ў той дзень былі 75-гадовыя і 80-гадовыя юбіляры. Так, Мікалай Іванавіч Базыленка ўсё жыццё адпрацаваў на дрэваапрацоўчым камбінаце, карыстаўся павагай як майстар сваёй справы, як чулы і сумленны чалавек. Ён і сёння, нягледзячы на ўзрост, стараецца трымаць руку на пульсе часу, быць удзельнікам, а не проста назіральнікам грамадскіх падзей.

Дадому наведвальнікі мерапрыемства вярталіся ў добрым настроі. “Зарадзіць” паважаных людзей пазітывам шчыра пастараліся мясцовыя самадзейныя артысты.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars