НА абласных “Дажынках” сустрэліся лепшыя

на-абласных6

На абласных “Дажынках”, якія прайшлі ў мінулую суботу ў Смалявічах, сабраліся лепшыя з лепшых.

Камбайнеры-тысячнікі, вадзіцелі, работнікі зернесушыльных комплексаў з усіх куткоў Міншчыны – на свята паклікалі тых, хто зрабіў найбольшы ўклад у агульны каравай.

Пра эфектыўнасць работы ўсяго аграпрамысловага комплексу вобласці сведчаць лічбы. Намалот бягучага года дасягнуў амаль двух мільёнаў тон. Істотная доля ў ім належыць і валожынцам. Дэлегацыі ў складзе 27 чалавек, якую ўзначаліў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка, у час параднага шэсця было прыемна чуць вітанні і шчырыя апладысменты шматлікіх гасцей фэсту: працавітасць, нястомны клопат пра эканамічную і харчовую бяспеку краіны заўсёды выклікаюць павагу і ўдзячнасць…

 

Праграма свята стартавала з самай раніцы. А яго кульмінацыяй стала святочнае шэсце пад назвай «А ў нас сёння Дажыначкі». У ім прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Смалявіцкага фестывалю прайшла і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання выдатнікаў жніва. Правёў яе старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. У папярэдняй прамове кіраўнік вобласці адзначыў: культура беларусаў спрадвек была звязана з земляробствам. А таму заканчэнне ўборачнай кампаніі і святкуецца з размахам. Цэнтральны рэгіён здаўна з’яўляецца галоўнай жытніцай краіны. Не падвялі работнікі аграпрамысловага комплексу вобласці і сёлета. Кожны 4 кілаграм збожжа ў краіне сабраны менавіта з палёў Мінскай вобласці.  Нягледзячы на выпрабаванні, якія падкінула надвор’е, жніво ўдалося правесці ў аптымальныя тэрміны, а вынікам агульных намаганняў стаў намалот у 1 мільён 893 тысячы 626 тон чыстага зерня (без кукурузы!) пры сярэдняй ураджайнасці ў 37,6 цэнтнера з гектара. Гэта +138,6 тысячы тон да ўзроўню мінулага года. Асаблівая падзяка старшыні Мінаблвыканкама прагучала ў адрас Дзяржынскага раёна, які выйшаў у лідары ўборкі-2017. Па выніках абласнога спаборніцтва Дзяржыншчыне і было прысуджана ганаровае першае месца. Другое месца заваяваў Барысаўскі, а трэцяе – Маладзечанскі раён. Хлебаробы Нясвіжскай зямлі здолелі дабіцца самай высокай ураджайнасці зерневых культур: звыш 65 цэнтнераў на круг. Але ёсць і яшчэ больш унушальная лічба. Напрыклад, у ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна ўраджайнасць зерневых на асобных участках дасягнула рэкорднага значэння ў 104,6 ц/га! Па ацэнцы Анатоля Ісачанкі, выдатна праявілі сябе ў гарачую пару жніва хлебаробы Мінскага, Маладзечанскага, Клецкага, Слуцкага раёнаў. Але і без астатніх немагчыма было б дабіцца такіх важкіх хлебных вынікаў.

Пасля завяршэння ўзнагароджання пачаўся маштабны святочны канцэрт з удзелам прафесійных і аматарскіх выканальніцкіх калектываў і асобных спевакоў. Добрым сюрпрызам сталі выступленні зорак беларускай эстрады Алёны Ланской і Дзмітрыя Калдуна.

Асобным словам варта згадаць пра агульную атмасферу абласных “Дажынак”. Гандлёвыя рады ў цэнтры горада расцягнуліся больш чым на кіламетр, прадаўцы не скупіліся на скідкі, вытворцы абвяшчалі рознага роду акцыі. Трэба адзначыць, што кожны з 22 раёнаў вобласці папярэдне старанна рыхтаваўся, каб прадставіць на галоўным аграрным свяце Міншчыны нешта адметнае, прыемна здзівіць наведвальнікаў. На ўсіх цэнтральных смалявіцкіх вуліцах размясціліся пляцоўкі з атракцыёнамі, майстар-класамі, зонамі фуд-кортаў і інш. Адна з самых цікавых пляцовак, безумоўна, – горад майстроў. У той дзень сапраўдныя ўмельцы не проста прывезлі свае вырабы на паказ і продаж, але і  з задавальненнем падзяліліся з цікаўнымі сакрэтамі прафесіі. Не было адбою ад жадаючых дакрануцца да тайнаў прадзення лёну, а потым – і смачна падсілкавацца – у каманды з Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя. Гаспадыня аграсядзібы “Раўнавага” Ларыса Мытнік прывезла на “Дажынкі” розныя вырабы і “фірменныя” нарыхтоўкі. Прадстаўніцы райбыткамбіната на чале з дырэктарам установы Вольгай Багатыровай арганізавалі выставу-продаж уласнай прадукцыі…

Завяршылася мерапрыемства святочным феерверкам. А эстафета правядзення абласных “Дажынак” наступнага года была перададзена Мядзелю. Будзем спадзявацца, у 2018-м са святочнай сцэны гэтага старажытнага горада прагучаць і валожынскія прозвішчы.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

на-абласных

на-абласных2

на-абласных3

на-абласных4

на-абласных5

на-абласных6

на-абласных7

на-абласных8

на-абласных9

на-абласных11111

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars