Дайшла чарга да буракоў

b8cc41f2c23fcd5970f74c3c49efafec_XL

Гаспадаркі раёна актыўна займаюцца ўборкай цукровых буракоў. Па стане на 9 кастрычніка ў раёне ўбраны 55,5 працэнта плошчаў.

Накапана 46835 тон салодкіх караняплодаў пры сярэднераённай ураджайнасці 336 цэнтнераў з гектара. У дзяржаўныя засекі, а менавіта на Гарадзейскі цукровы завод, сельгаспрадпрыемствы накіравалі 22 тысячы тон цукровых буракоў, выканаўшы заданне на 50 працэнтаў.

Добры ўраджай – 400 цэнтнераў з гектара – атрымалі сёлета ў КСУП “Пяршаі-2014”: пад гэту культуру тут былі адведзены 550 гектараў, ці пятая частка ад агульнай плошчы па раёне. Ураджай у 350 цэнтнераў маюць у КУП “Сівіца” і ААТ “Багданаўскае”. Дарэчы, сівіцкія палеткі даюць і самую большую па раёне цукрыстасць – 15,92 цэнтнера з гектара.

На ўборцы цукровых буракоў задзейнічаны 4 самаходныя буракаўборачныя камбайны, якія маюцца ў ААТ “Агра-Дубінское”, “Лоск”, КСУП “Пяршаі-2014” і ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”. За дзень яны ўбіраюць ад 100 да 150 гектараў. Таксама на падмогу гаспадаркам прыбыў 1 камбайн з ТАА “Агра-Справа” г. п. Гарадзея Нясвіжскага раёна: некалькі дзён ён быў задзейнічаны на сугваздаўскіх землях, а зараз працуе ў ААТ “Багданаўскае”.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars