Музыка их связала

Официально

Жэню МОЙСУ, Аліну ЗАЛАТАР, Юлю КЛЮЧНІК, Германа БАЗЫЛЕНКАВА, Маргарыту АНТОНЧЫК і Лёшу СЦЯПКО аб’ядноўваюць развітае пачуццё прыгожага і вялікая любоў да музыкі. Усе яны – навучэнцы Івянецкай дзіцячай музычнай школы, іграюць на розных інструментах, імкнуцца перадаць пачуцці, заключаныя ў роўных нотных радках. Гэта пацвердзяць і слухачы, якія прыйшлі на наладжаны ў Доме польскім канцэрт.

Івянчане прыемна здзівіліся і дастойна ацанілі ўзровень выканальніцкага майстэрства маленькіх музыкантаў. Вядома, не кожны з іх звяжа далейшае жыццё з музыкай, але ўменні, якія дзеці набываюць сёння пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў, прыйдуцца да месца і на дамашніх святах, і ў сяброўскіх кампаніях, і нават у адносінах з блізкімі. І ўвогуле, як вядома, “той, хто з песняй па жыцці крочыць, той ніколі і нідзе не прападзе”.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота Ігара ЛЯВІНСКАГА.



Добавить комментарий