Дарагія жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці!

i

Матчына любоў – крыніца сілы і надзеі, да якой людзі звяртаюцца ў радасныя і складаныя моманты жыцця. Мы заўсёды адчуваем непарыўную сувязь з маці, чыя невычэрпная дабрыня і душэўная шчодрасць засцерагае ад нягод, служыць апорай у самых складаных сітуацыях, дорыць веру і надзею. Гэты дзень дапамагае нам яшчэ глыбей адчуць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем новых пакаленняў, усвядоміць яе велізарную ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей і маральных ідэалаў грамадства.

Паважлівае стаўленне да маці заўсёды было і застаецца адной з асноўных рыс характару беларускага народа. Мы захапляемся і ганарымся нашымі выдатнымі жанчынамі, што актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці, добрасумленна працуюць, дабіваюцца значных поспехаў у самых розных сферах кіравання, эканомікі, адукацыі, навукі, культуры і спорту. Пры гэтым яны застаюцца пяшчотнымі, клапатлівымі жонкамі і маці, гадуюць выдатных, разумных і таленавітых сыноў і дачок.

Няхай для вас, дарагія нашы мамы, гучаць толькі самыя добрыя пажаданні і цёплыя словы, якія выказваюць бязмерную ўдзячнасць за нястомную працу, а дзеці заўсёды радуюць сваімі дасягненнямі, дораць клопат і пяшчоту.

Жадаю вам моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх жаданняў, дабрабыту і выдатнага настрою. Будзьце шчаслівыя і каханыя!

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА,

старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars