Четыре сыночка и лапочка дочка!

Общество

    Сям’і ЯСКУ з Валожына ўсяго восем гадоў, а ў ёй падрастаюць ужо “четыре сыночка и лапочка дочка”! Самай першай на свет з’явілася Мілана – цяпер яна ўжо другакласніца, праз два гады пачалі нараджацца пагодкі: Веньямін, Ягор, Ілля, Максім. Самі бацькі выраслі таксама ў шматдзетных сем’ях: Ірына Максімаўна была сёмай, самай малодшай сярод сваіх братоў і сясцёр; чацвёра дзяцей выхоўваліся ў сям’і Цімафея Сяргеевіча.

Таму нездарма яны марылі, што ў іх будзе 10 дзяцей! Чаму столькі? Бо, чым большая сям’я, тым больш дружнымі вырастаюць дзеці – так лічыць маладая матуля. Учора за нараджэнне і выхаванне пецярых дзяцей Ірына Максімаўна Яску была ўзнагароджана ордэнам Маці. Падчас урачыстай падзеі яна адзначыла: “Я вельмі рада і задаволена – важна, што не забываюць подзвіг мацярынства”.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота з сямейнага архіва Яску



Добавить комментарий