Моладзь – за бяспеку!

моладзь-за-бяспеку2

Маладыя, спрытныя, творчыя, гатовыя прыйсці на дапамогу ў любы момант – усё гэта пра актывістаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, у тым ліку і пра актывістаў Валожынскага раённага аддзялення. Менавіта гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі з’яўляюцца не проста сябрамі ратавальнікаў, але і іх надзейнымі калегамі ў пытаннях бяспекі.

У рамках другога этапу акцыі “Моладзь – за бяспеку!” юныя ратавальнікі Валожыншчыны сумесна з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выступілі ў школах і яшчэ раз нагадалі прысутным пра правілы бяспечных паводзін. Акрамя таго, яны расказалі слухачам і пра дзейнасць Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, і пра работу Валожынскага аддзялення. Канешне, асноўнае месца ў апавяданні адводзілася конкурсам і мерапрыемствам, якія праходзяць пад эгідай арганізацыі. Не дзіва, што пасля такіх сустрэч колькасць жадаючых стаць юным ратавальнікам-пажарным павялічваецца. А нам застаецца толькі прыняць жадаючых у нашу “пажарную сям’ю”.

Актывісты таксама наведалі і аддзяленне прытулку Валожынскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. У цяперашні час там знаходзяцца сем дзяцей. Дзяўчынкі гулялі з выхаванцамі ў розныя гульні, задавалі пытанні і ўручалі падарункі за правільныя адказы. Сустрэча прайшла вельмі цікава і весела. У завяршэнне ўсе разам паглядзелі мультфільмы “Чароўная кніга МНС”. Дзеці атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі, але і карысныя веды.

Алеся РАДВІЛОВІЧ

моладзь-за-бяспеку

моладзь-за-бяспеку2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars