Дзеці – галоўнае багацце

дзеці-галоўнае

     Шматдзетная маці Ала Казіміраўна КАЛАСОЎСКАЯ з Валожына расказала, што яны з мужам Віктарам хацелі дачку вельмі даўно.

І вось пяць месяцаў таму нарадзілася Надзея. У маленькай дзяўчынкі ёсць старэйшыя браты: сямнаццацігадовы Ян, шаснаццацігадовы Уладзіслаў і дзевяцігадовы Дзмітрый. Ян вучыцца ў Валожынскім сельскагаспадарчым ліцэі, адно з яго самых вялікіх захапленняў – аўтамабілі. Уладзіслаў паступіў у Мінскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны каледж на повара і ўжо паспеў акунуцца ў будучую прафесію. Дзіма ходзіць у чацвёрты клас гімназіі, спрабуе займацца спортам – любіць плаванне. Ну а Надзея – падрастае.

Выхоўваць чатырох дзяцей – цяжкая праца. У гэтай важнай справе дапамагае муж, а сыны – надзейная апора і падтрымка матулі. Галоўнае багацце Алы і Віктара – дзеці.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars