Нізкі паклон вам, жанчыны…

нізкі-паклон2

З нагоды Дня маці амаль у кожным працоўным калектыве Валожыншчыны адбыліся ўрачыстасці, а ў пятніцу шаноўныя прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва з розных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый сабраліся ў раённым Цэнтры культуры.

Намеснік старшыні райвыканкама П. І. Бібік шчыра павіншаваў жанчын са святам. Ён сказаў, што паважлівае стаўленне да маці было і застаецца адной з галоўных традыцый беларускага народа, і ўзгадаў, што ў раёне жывуць 532 шматдзетныя сям’і, у якіх гадуюцца 1747 непаўналетніх дзяцей. 84 жанчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці, яны нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. Сёлета напярэдадні свята яшчэ дзве прадстаўніцы Валожыншчыны — І. М. Яску і Н. У. Каленка — атрымалі гэту высокую ўзнагароду.

Словы віншаванняў жанчыны-маці прымалі ад старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Г. Ф. Рай. Яна адзначыла, што якімі б дарослымі і самастойнымі ні станавіліся дзеці, кожнаму неабходна падтрымка матулі, і гэта вялікае шчасце, калі яе адчуваеш. Самая высокая місія на зямлі для жанчыны — даць жыццё дзіцяці і выхаваць яго дастойным чалавекам. Асобна Галіна Фадзееўна падзякавала шматдзетным матулям і тым, хто чужым дзецям замяніў маці. Слоў захаплення і ўдзячнасці заслугоўвае ўменне спалучаць прафесійную дзейнасць са сваім галоўным прызначэннем — быць маці і захавальніцай хатняга ачага. Г. Ф. Рай адзначыла жанчын, якія ў дадатак да ўсяго гэтага яшчэ займаюцца грамадскай работай.

Яна запрасіла на сцэну найбольш актыўных членаў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” — швяю раённага камбіната бытавога абслугоўвання Т. П. Пашкоўскую, вядучага эканаміста Валожынскага філіяла ДП «Мінаблпаліва» Г. М. Рубацкую, тэхніка асфальтавага завода філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” Л. І. Косік, галоўнага бухгалтара аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. М. Рагель, настаўніцу рускай мовы і літаратуры СШ № 1 Н. А. Юша, эканаміста тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Т. М. Загорскую і спецыяліста па сацыяльнай рабоце ТЦСАН С. Ю Клімкову. Галіна Фадзееўна падзякавала ім за нераўнадушша і высакароднасць і ўручыла падарункі ад грамадскай арганізацыі. Для дарагіх матуль гучалі цёплыя і кранальныя словы віншаванняў. Ім былі адрасаваны самыя прыгожыя песні, якія дарылі народны хор ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы», дуэт саксафаністаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Ягор Казлоў і Аляксей Пашкоўскі, студыя эстраднай песні «Праменьчыкі», прадстаўнікі воінскай часці 30695 і, канешне ж, салісты раённага Цэнтра культуры.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

нізкі-паклон

нізкі-паклон2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars