Покупатели хвалят товар

Общество

ПУП “Валожынскі кааппрам” адно з тых прадпрыемстваў, якое не ведае прастояў і затаваранасці складоў. Пра тое, як зараз ідуць справы на прадпрыемстве, даведаемся ад дырэктара М. В. ТКАЧОВА.

Вытворчасць трымаецца на трох “кітах”: хлебапячэнне і кандытарскія вырабы, каўбасны і швейны цэхі. Водгукі пра нашу прадукцыю неблагія. Сёлета выйгралі тэндар на пастаўку ў воінскія часці вобласці каўбасных вырабаў варанай групы агульнай вагой 108 тон.

Фірменны гандаль наладжаны як у раёне, так і за межамі, кожная гандлёвая кропка штомесяц атрымлівае выручку ў памеры 13-14 мільёнаў рублёў. У актыў гэтага года можна ўпісаць заяўку, якая паступіла ад Лідскага мясакамбіната на 2800 адзінак каўбасных вырабаў.

Мы ўжо распрацавалі 37 новых відаў каўбасных прадуктаў. Нядаўна для прадстаўнікоў “малога” бізнэсу правялі дэгустацыю. Гэта павінна пашырыць збыт, павялічыць колькасць партнёраў. Не пакідаем па-за ўвагай абнаўленне асартыментнага рада хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Прымаем удзел у рэспубліканскім конкурсе-аглядзе якасці “Ласунак”, тройчы станавіліся яго прызёрамі.

– Рост вытворчасці выгадны заўсёды. Цяпер за месяц мы выпускаем больш за 20 тон каўбасных вырабаў, 17 тон мясных паўфабрыкатаў, 230 тон хлебабулачнага асартыменту. І ніякі тавар не залежваецца.

Алена ЗБІРЭНКА.



Добавить комментарий