“Белая Русь” – матулям!

белая-русь2

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» стараецца актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх урачыстых мерапрыемствах. Старшыня раённай арганізацыі Алена Іванаўна Клачко і намеснік старшыні Сяргей Францавіч Глінскі напярэдадні Дня маці наведалі шматдзетныя сем’і і маці воіна-афганца з важнай місіяй – павіншаваць са святам словамі і падарункамі.

Спачатку выправіліся ў вёску Юржышкі Валожынскага раёна да сям’і Дубатоўка. Таццяна Мікалаеўна гадуе семярых дзяцей: старэйшай дачцэ 15 гадоў, самаму маленькаму – 3. Хлопцы і дзяўчаты на радасць бацькам дружныя. За ўсе дамашнія справы бяруцца разам: капаюць бульбу, дапамагаюць на агародзе, у вялікай гаспадарцы. Спраўна вучацца ў Ракаўскай школе, толькі малодшы сын пакуль не ходзіць у садок. Шматдзетная маці расказала, што сама з такой жа вялікай сям’і – у яе 6 братоў і сясцёр. Дзявочае прозвішча Таццяны Мікалаеўны – Дубатоўко. Смяецца, бо прыйшлося з-за адной апошняй літары мяняць усе дакументы.  З усімі клопатамі стараецца спраўляцца сама, бо муж шмат працуе.

Далей паехалі ў Суднікі. У Наталлі Іванаўны і Івана Міронавіча Шкрампотаў таксама сямёра дзяцей – 3 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі. Старэйшаму сыну 14 гадоў, малодшай дачцэ ў снежні споўніцца 2. Сустрэлі гасцей з райцэнтра са шчаслівымі ўсмешкамі. Усе яны вельмі актыўныя, пяцёра з іх ужо наведваюць школу, стараюцца дапамагаць бацькам. Дарослыя добра спраўляюцца з маленькімі, чым непамерна радуюць сваю матулю.

У вёсцы Зарэчнай наведалі Яніну Юліянаўну Падрэз, маці Паўла Падрэза, які загінуў у Афганістане амаль 30 гадоў таму. Жанчына жыве адна, спраўляецца з гаспадаркай, трымае ў парадку свой участак, вядзе актыўнае сацыяльнае жыццё. Часта ходзіць у касцёл і па сілах дапамагае там. Радуецца, што не забываюцца пра яе, прыязджаюць, не абмінаюць. Кожнага госця стараецца пасадзіць за стол, пачаставаць і пазабаўляць размовамі. Вельмі любіць людзей. Яніна Юліянаўна расказала, што ў вёсцы добра памятаюць яе сына і ўзгадваюць з павагай: “Такі ветлівы быў Павел, заўсёды ўсміхаўся. Але лёс…”

Тэкст і фота Настассі ЛЯВІНСКАЙ

белая-русь

белая-русь2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars