Кніга ў жыцці падлетка

i

     У апошні час ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення мы можам пачуць, што моладзь зусім перастала чытаць кнігі. Я вырашыла правесці даследаванне і пастарацца абвергнуць гэты факт.

У апытанні паўдзельнічалі каля шасцідзесяці вучняў двух узроставых груп: 4-7 і 8-11 класы.

Пагутарыўшы з падлеткамі 10-13 гадоў, даведалася, што 9% з іх бяруць у рукі кнігу радзей за чатыры гадзіны ў тыдзень, 35% – пяць-шэсць гадзін. Не можа не радаваць, што 56% падлеткаў чытаюць не менш за сем-дзевяць гадзін у тыдзень.

73% падлеткаў карыстаюцца папяровымі кнігамі, а астатнія 27% часцей за ўсё звяртаюцца да электронных крыніц.

Сярод навучэнцаў знайшліся тыя, хто аддае перавагу беларускай літаратуры, а ў спіс самых папулярных аўтараў увайшлі Максім Багдановіч, Янка Брыль і Якуб Колас. З замежных пісьменнікаў вучні вылучаюць Антуана дэ Сэнт-Экзюперы з яго «Маленькім прынцам», Марка Твэна з «Прыгодамі Тома Соера» і Астрыд Ліндгрэн з «Пэпі Доўгай Панчохай».

У групе падлеткаў ад 14 да 17 гадоў 22% чытаюць не радзей за тры гадзіны ў тыдзень, 36% – восем-дзевяць гадзін. 42% хлопцаў і дзяўчат чытаюць не менш чым адну кнігу за сем дзён. Пры гэтым яны карыстаюцца папяровымі і электроннымі кнігамі ў аднолькавай колькасці.

Аматараў беларускай літаратуры ў гэтай групе аказалася крыху менш, чым у першай. Большую цікавасць у іх выклікае замежная класіка. Самымі папулярнымі аўтарамі ў тынэйджараў з’яўляюцца знакаміты Стывен Кінг (асабліва цыкл «Цёмная Вежа»), Артур Конан Дойл, Джоан Роўлінг з яе знакамітым «Гары Потэрам».

У выніку даследавання атрымліваецца, што зараз расце пакаленне, не абыякавае да літаратуры. Гэта не можа не радаваць.

Таццяна СУБАЧ,

вучаніца 10 класа

СШ № 1 г. Валожына

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars