Стартапы Валожыншчыны

стартапы

    Нядаўна ў раённым Цэнтры культуры прайшло мерапрыемства ў рамках праекта “Валожын без бар’ераў”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Міхаіл Феактыстаў – уладальнік вытворчай кампаніі РЭД і медыя-групы “Арт-прэстыж”. Бізнесмен наведаў Валожын, каб прачытаць невялікую лекцыю аб тым, як наладзіць бізнес з нуля, развіваць сваю справу, выжываць сярод канкурэнтаў, даследаваць рынак.

Разам з ім прыехалі Аляксандр Булах і Канстанцін Уладзіміраў-Жураўскі – стваральнікі стартап-школы. Яны – настаўнікі ўдзельнікаў конкурсу сацыяльных бізнес-праектаў. Конкурс стартаваў сёлета, усяго ў ім удзельнічалі 11 пачынаючых прадпрымальнікаў са сваімі ідэямі, 5 з якіх выйшлі ў наступны тур: праект аграсядзібы “Бацян” “Валёнак”, турыстычны партал Шлях.by, стартапы па стварэнні цэнтра для працаўладкавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі і продажы іх мастацкіх вырабаў, праект ТЦСАН – на базе цэнтра арганізаваць майстэрню, дзе будуць ствараць упрыгажэнні і рабіць фотаздымкі вырабаў на мадэлях з сіндромам Даўна. Прафесіяналы індывідуальна кансультавалі канкурсантаў, давалі практычныя парады.

Наступны майстар-клас па маркетынгу адбудзецца 25 кастрычніка на той жа самай пляцоўцы.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars