Весела і цікава

весела-і-цікава

13 кастрычніка ў Валожынскім раённым Цэнтры культуры прайшоў заключны этап акцыі «Моладзь за бяспеку!».

У прасторнай зале сабраліся актыўныя і мэтанакіраваныя рабяты, што з нецярпеннем чакалі пачатку мерапрыемства. А пачалі яго актывісты клуба «Ліквідацыя». Яны распавялі пра Беларускую маладзёжную грамадскую арганізацыю выратавальнікаў-пажарных, пра тое, чым займаліся юныя ратавальнікі на працягу ўсяго навучальнага года, у час летніх канікул. Гледачам былі прадстаўлены фотаздымкі з мерапрыемстваў і акцый, у якіх прынялі ўдзел дзеці, відэафільм.

У гэты дзень арганізацыя папоўнілася новымі крэатыўнымі маладымі людзьмі. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім былі ўручаны пасведчанні членаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, а таксама падзякі і падарункі.

Працягнулася дадзенае мерапрыемства цікавай гульнявой праграмай, з якой завітала на свята спецыяльны карэспандэнт часопіса «Юный спасатель» Таццяна Яшчанка. Яна не першы раз была ў гэтай зале, і нават многія з прысутных ёй ужо знаёмыя. Таццяна настолькі захапіла дзяцей, што яны не маглі ўседзець на месцы. Кожны хацеў выйсці на сцэну, прыняць удзел у конкурсах і атрымаць падарунак на памяць. Мерапрыемства суправаджалася музычнымі нумарамі ад актывістаў клуба юных выратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя», а таксама артыстаў раённага Цэнтра культуры.

Алеся РАДВІЛОВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars