Рэспубліканская спартакіяда дзяцей-інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату

i

 На працягу трох дзён кастрычніка на базе Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” праходзіла Рэспубліканская спартакіяда дзяцей-інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату. Прынялі ў ёй удзел і выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната.

Наша каманда складалася з 13 удзельнікаў і трох дарослых на чале з выкладчыкам фізічнага выхавання Андрэем Анатольевічам Басько. У праграме спаборніцтваў былі лёгкая атлетыка, настольны тэніс, рухавыя гульні, піянербол, двухбор’е, дартс. Ва ўсіх гэтых відах спорту за перамогу змагаліся і мы. І не проста змагаліся, а занялі ў агульнакамандным заліку першае месца, а таксама выйшлі пераможцамі ў піянерболе.

Заваяваныя намі два кубкі занялі сваё месца ў спартыўнай скарбонцы інтэрната. Ніхто ў камандзе не застаўся без медаля ці граматы, а больш за ўсіх іх атрымалі Кацярына Захаваева і Вадзім Стрэльскі. Ну і, канешне, мы знайшлі новых сяброў, убачылі шмат цікавага.

Кацярына МЫШКО,

выхаванка Івянецкага дома-інтэрната

для дзяцей з асаблівасцямі

фізічнага развіцця

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars