Спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў вобласці

Спорт

5-я спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў вобласці і падведамасных устаноў упраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама прайшла нядаўна ў нашым раёне. За званне лепшых змагаліся 32 каманды. Але фартуна ўсміхнулася толькі тром.

Спаборніцтвы ладзіліся па 11 відах спорту: паркавым валейболе, дартсе, перацягванні каната, скачках у даўжыню і на скакалцы, набіванні футбольнага мяча, кідках мяча ў баскетбольнае кальцо, кіданні бервяна, фігурным ваджэнні веласіпеда, настольным тэнісе і эстафеце. Непагода не стала перашкодай для энтузіястаў здаровага ладу жыцця, і яны паказалі дастойныя вынікі. Прадстаўнікі каманды Валожыншчыны сталі лепшымі ў скачках праз скакалку, выдатна праявілі сябе яшчэ ў некалькіх дысцыплінах. Парадавалі і рэзультаты спартыўнага фэсту: валожынцы заваявалі трэцяе агульнакаманднае месца! Узнагародай стаў Кубак, а таксама шматлікія медалі, якія ўручылі пераможцам прадстаўнікі ўпраўлення спорту і турызму абласнога выканаўчага камітэта.

Асаблівую падзяку ўсе ўдзельнікі спартакіяды адрасавалі работнікам культуры, што на працягу ўсяго мерапрыемства дарылі прысутным цудоўны настрой.

Сяргей САДОЎСКІ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars