Рыбны дзень

Общество

     Здаўна Заходняя Бярэзіна лічылася ў рыбаловаў-аматараў “рыбным” месцам. І сёння пабачыць на берагах ракі чалавека з вудай – не дзіва. Аднак не сакрэт, што папуляцыі плотак, акунёў, карасёў ды іншых жыльцоў падводнага царства істотна паменшыліся ў апошнія часы.

І чалавек вырашыў прыйсці на дапамогу прыродзе. За сродкі, сабраныя дабравольнымі членамі раённага аддзялення беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, у рыбгасе “Свіцязь” Магілёўскай вобласці набыты 550 кілаграмаў шчупакоў, столькі ж – сома еўрапейскага, 1100 кілаграмаў карпа і 1950 – амура белага. Гэта колькасць плывучых “перасяленцаў” абышлася таварыству ў 16000 рублёў. Цікава, што, рашаючы задачу засялення водных нетраў, адначасова ліквідуецца і другая праблема – ачышчэнне рачнога дна. Частка рыбы з’яўляецца траваеднай, і там, дзе яна пасяляецца, лішнія водарасці знішчаюцца. Толькі малькоў белага амура запушчана 5500 штук, а такому “войску” расліннай ежы спатрэбіцца шмат. Значыць, Заходняя Бярэзіна будзе і чыстай, і рыбнай.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота прадастаўлена РА БТПР



Добавить комментарий