Пра асфальт ведаюць усё

Официально

Асфальтабетонная база – адно са структурных падраздзяленняў філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 167». Тут працуе невялікі, але зладжаны калектыў. 17 работнікаў, сярод якіх вадзіцелі, машыністы, тэхнікі, лабаранты, абслугоўваюць увесь высокатэхналагічны працэс вытворчасці некалькіх відаў асфальтабетону (у залежнасці ад катэгорыі дарог, на якіх ён будзе выкарыстоўвацца).

Вытворчая магутнасць АБЗ – 350 тон у змену. На жаль, не заўсёды ёсць магчымасць быць загружанымі работай на 100%. Па словах галоўнага інжынера філіяла Дзмітрыя Віктаравіча Князева, пры сучаснай канкурэнцыі неабходна, як у Льюіса Кэрала, бегчы дзеля таго, каб толькі заставацца на месцы. Трэба сказаць, што работнікі і тыя, хто імі кіруюць, на самай справе “бягуць”. За 10 месяцаў спецыялістамі было выпушчана каля 15 тысяч тон высакаякаснага дарожнага пакрыцця.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

асфальтабетонная-база 

Тэхнік Людміла Іосіфаўна КОСІК, вадзіцель пагрузчыка Сяргей Васільевіч АРЦЮКЕВІЧ, машыніст ДС-158 Уладзімір Іванавіч БРУЧКОЎСКІ, прараб Ігар Іванавіч МАХІНА.



Добавить комментарий