Клопат пра дзядоў – святая справа

клопат-пра2

      На мінулым тыдні прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, работнікі службаў і ведамстваў Валожыншчыны на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Францавічам Глінскім правялі суботнік па добраўпарадкаванні могілкаў каля вёскі Малое Запруддзе.

Гэта мерапрыемства ладзілася ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі. Адгукнуліся на запрашэнне паўдзельнічаць у святой справе – ачыстцы тэрыторыі могілкаў каля вёскі Малое Запруддзе Гародзькаўскага сельсавета ад смецця, расліннасці, хмызняку і старых дрэў – кіраўнікі  раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. Р. Якутовіч, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. В. Садоўскі, раённага адзела па надзвычайных сітуацыях Д. Я. Касоўскі, старшыня мясцовага сельвыканкама Г. Ф. Садоўская, а таксама работнікі РАНС, жылкамунгаса, іншых службаў.

Пачаўся працэс добраўпарадкавання з выразання густога кустоўя. У ход пайшлі бензапілы і сякеры,  а тонкае голле работнікі зносілі ў асобныя месцы, каб потым спаліць яго. Калі ж справа дайшла да выразання дрэў, удзельнікі суботніка не толькі пастараліся паваліць іх максімальна беражліва, каб не пашкодзіць месцы апошняга спачыну вяскоўцаў, але і па-гаспадарску раскрыжавалі ствалы, камялі парэзалі на калодкі і складзіравалі іх на абочыне пад’язной дарогі. Адтуль будучае паліва забяруць работнікі сельвыканкама.

Справа нахіленыя над помнікамі і абгародкамі, старыя бярозы і вольхі пры пэўнай няўважлівасці маглі б стаць прычынай аварыйнай сітуацыі. Таму амаль кожнае дрэва даводзілася абвязваць доўгімі вяроўкамі і карэкціраваць траекторыю падзення.

Гэта другое па ліку мерапрыемства падобнага кшталту, праведзенае ў бягучым годзе прадстаўнікамі раённага дэпутацкага корпуса. Работы ж па добраўпарадкаванні грамадскіх могілкаў непасрэдна ў сельсаветах ладзяцца пастаянна.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

клопат-пра

клопат-пра2

клопат-пра3

клопат-пра4

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars