Парк ДЛГУ “Валожынскі лясгас” папоўніўся двума “МАЗамі”

Официально

За тыдзень да Дня аўтамабіліста і дарожніка машынна-трактарны парк ДЛГУ “Валожынскі лясгас” папоўніўся двума “МАЗамі”. Адзін, так званая “пляцоўка”, абсталяваны для перавозкі буйнагабарытных грузаў, другі – для ўсяго драўніннага асартыменту прадпрыемства. Першая навінка тут жа была адкамандзіравана на заданне, а вось іншы набытак з-за завадской недапрацоўкі патрабуе незапланаванага рамонту.

    У лясгасе атрад вадзіцеляў даволі значны і налічвае 35 чалавек. Своеасаблівую вадзіцельскую “эліту” складаюць тыя, хто ўпраўляецца з магутнымі лесавозамі. Самы вялікі стаж і прафесіянальны вопыт маюць сёння Сяргей Бацян, Ігар Унучак, Мікалай Стасяловіч, Віктар Мышлён, Мікалай Белановіч. Менавіта яны служаць тым арыенцірам, на які раўняюцца маладзейшыя калегі.

    У аб’ектыў нашага фатографа Сяргея Бобрыка трапілі вадзіцелі лесавозаў Мікалай БЕЛАНОВІЧ, Дзмітрый БАЎТРАМЕЙ, Ігар УНУЧАК, якія толькі што атрымалі дарожныя лісты з чарговымі заданнямі.

Алена Збірэнка



Добавить комментарий