Паказчыкі “плюсуюць”

Общество

Валавая вытворчасць ДП “Падбярэззе” за дзевяць месяцаў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам вырасла на 116,2 працэнта, і ўпершыню за два гады гаспадарка спрацавала са стабільным прыбыткам.

Прадметам асаблівага гонару стаў паказчык ураджайнасці зерневых культур, які ў сярэднім “пацяжэў” на 5 цэнтнераў з кожнага гектара. Найлепш зарэкамендавалі сябе палеткі з аўсом, які ўрадзіў у сярэднім 40,3 цэнтнера з гектара. Закладзеная на зіму кармавая база дае магчымасць спадзявацца на большыя прывагі і надоі ў галіне жывёлагадоўлі. Добра ўрадзілі і караняплоды: цукровыя буракі, бульба. Зараз сельгасвытворцы заняты абмалотам грэчкі і проса.

Станоўчыя перамены ў многім забяспечаны кадравымі назначэннямі. З прыходам Аляксандра Барады на пасаду галоўнага інжынера на мехдвары ўсталяваўся парадак, забыты дэфіцыт запасных дэталяў. Закрыты і іншыя вакансіі: агранома, заатэхніка. Праўда, тут заняты маладыя спецыялісты, якія толькі ўнікаюць у справу. Але агульны вынік, як вядома, збіраецца па крупінках…

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *