100 ідэй для Беларусі

100ідэй

Рэспубліканскі конкурс «100 ідэй для Беларусі» – гэта пляцоўка, дзе таленавітая і крэатыўная моладзь краіны можа рэалізаваць сваю задуму. Ужо каторы год яго арганізуе ГА «БРСМ».

Асноўныя задачы – матывацыя новага пакалення, развіццё вынаходніцтва, укараненне ў эканоміку інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак, якія прадстаўляюць практычную цікавасць для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.

Падаць заяўку на новы сезон конкурсу могуць маладыя аўтары або калектывы ва ўзросце ад 14 да 31 года. Удзельнікаў падзяляюць на тры групы: у першую ўваходзяць навучэнцы, курсанты ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у другую – студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, у трэцюю – маладыя навукоўцы да 35 гадоў, працуючая моладзь. Кожнай групе прапануецца ўдзельнічаць у сваіх асобных намінацыях. У Год навукі іх колькасць узрасла з дзесяці да дваццаці.

«100 ідэй для Беларусі» пройдзе ў тры этапы: першы – прыём заявак на месцах; другі – адбор заявак на абласным і гарадскім узроўнях, фінальны – штогадовая выстава-прэзентацыя лепшых інавацыйных і навукова-тэхнічных праектаў.

Пераможцы фінальнага этапу будуць удзельнічаць у міжнародным маладзёжным конкурсе дзяржаў-удзельніц СНД «100 ідэй для СНД-2018», які пройдзе ў Мінску. Плюс да гэтага аўтары з першай групы атрымаюць рэкамендацыі ЦК ГА «БРСМ» для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі на спецыяльнасці, адпаведныя профілю іх конкурснага праекта. Самых лепшых прадстаўнікоў другой групы запросяць у школу «Малады навуковец пад ключ» у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Усе фіналісты адначасова ўдзельнічаюць у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Дзесяць аўтараў праектаў-пераможцаў атрымаюць грашовую ўзнагароду для распрацоўкі бізнес-планаў.

Заяўкі на ўдзел можна накіроўваць у тэрытарыяльныя камітэты ГА «БРСМ» або на сайт 100ideas.by.

 

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars