Малады лідар Міншчыны

Молодежный курьер

      2 кастрычніка пачаўся конкурс праектаў «Малады лідар Міншчыны».  Паспытаць свае сілы могуць прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, калектываў, фарміраванняў узростам ад 21 да 31 года, якія рэалізуюць маладзёжную палітыку.

Падчас першага этапу, што скончыцца 1 лістапада, праходзіць вылучэнне кандыдатур удзельнікаў і прадастаўленне конкурсных матэрыялаў. З 2 па 30 лістапада пройдзе адбор лепшых работ, фінал адбудзецца ў снежні гэтага года.

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця маладзёжнай ініцыятывы, раскрыцця творчага і арганізатарскага патэнцыялу, павышэння прафесійнай падрыхтоўкі. Арганізатары – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама, камітэт ГА «БРСМ».

Журы будзе ацэньваць праекты ў намінацыях «Прафілактыка правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі», «Падтрымка прадпрымальніцкай ініцыятывы моладзі», «Добраахвотніцтва», «Творчасць», «Патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне», «Сацыяльная абарона моладзі», «Самакіраванне», «Падтрымка маладых сем’яў», «Прафесіянальная траекторыя», «Інавацыі і навукова-тэхнічная творчасць», «Маладзёжныя медыя».

Заяўкі на ўдзел і матэрыялы па праекце, куды трэба прыкласці партфоліо або прэзентацыю, відэаролік, якія адлюстроўваюць асноўныя дасягненні за бягучы год, падаюцца ў сектар маладзёжнай палітыкі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама да 15 лістапада.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ



Добавить комментарий