Паважаныя жыхары Валожыншчыны!
Шчыра і сардэчна віншую вас са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Дзень 7 лістапада з’яўляецца гістарычным і лёсавызначальным для многіх народаў свету. Кастрычніцкая рэвалюцыя вызначыла ход сусветнай гісторыі, уцягнула мільёны людзей на ўсёй планеце ў працэс пабудовы новага грамадства. Менавіта дзякуючы перамозе Кастрычніка беларускі народ атрымаў рэальную магчымасць для фарміравання сваёй дзяржаўнасці, мірнай і плённай працы на зямлі.
Наша краіна ўпэўнена ідзе сваім шляхам развіцця, усе даброты мы ствараем сваімі рукамі, розумам і талентам у імя нашай Радзімы. Справа старэйшых пакаленняў – наша справа.
Жадаю вам, паважаныя валожынцы, шчасця і здароўя, спакою і міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА,
старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта
Дарагія валожынцы і жыхары раёна!
Шчыра віншую вас са святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Стагоддзе аддзяляе нас ад гэтай знамянальнай даты, але і сёння яна не губляе свайго значэння. Гэта падзея адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, стала пачаткам карэнных пераўтварэнняў у краіне, аказала значны ўплыў на ход сусветнай гісторыі і вызначыла лёсы многіх народаў.
Мы, удзячныя нашчадкі, аддаём даніну павагі ўсім пакаленням савецкіх людзей, якія заклалі фундамент нашай эканомікі, адстаялі гонар і незалежнасць краіны ў гады ваенных ліхалеццяў, праславілі дзяржаву дасягненнямі ў навуцы, культуры, спорце. Мы ганарымся працоўнымі подзвігамі, воінскім гераізмам, навуковымі адкрыццямі савецкага часу, імкнёмся захаваць і прымножыць усё лепшае, што дасталося нам ад продкаў, вызначыўшых сваімі прыярытэтамі такія каштоўнасці, як справядлівасць, праца, роўнасць.
Жадаю вам, паважаныя землякі, моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у справах, дасягненняў на карысць роднай Валожыншчыны і ў імя нашай любімай Радзімы!
Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь шостага склікання