Святочны кірмаш

Общество

7 лістапада на плошчы Свабоды ў Валожыне пройдзе СВЯТОЧНЫ КІРМАШ, прымеркаваны да юбілею Вялікага Кастрычніка.  

Уласную прадукцыю прывязуць Валожынскі масласырзавод і КСУП “Пяршаі-2014”, гаспадаркі будуць гандляваць сельскагаспадарчай прадукцыяй, магазіны райспажыўтаварыства – мясам у разруб. На кірмаш запрошаны фермерскія сялянскія гаспадаркі, якія займаюцца вырошчваннем агародніны і развядзеннем рыбы.

Прыватныя прадпрымальнікі з Маладзечна прадставяць беларускі трыкатаж, салодкія ласункі і цукровую вату, раённы камбінат бытавога аслугоўвання – швейныя вырабы ўласнай вытворчасці. Удзел у кірмашы таксама возьмуць рамеснікі з драўлянай прадукцыяй. Работнікі культуры і самадзейныя артысты раёна выступяць са святочным канцэртам.

    Пачатак кірмашу ў 10 гадзін.



Добавить комментарий